Самаробныя ракеты ўзляталі ў вышыню пад Маладзечна

26 июня 2013

Там некалькі гадзін таму завяршыўся шосты этап рэспубліканскай спартакіяды. Сёння вышынёй і паветрам выпрабоўваліся дакладныя, але зменшаныя копіі сапраўдных ракет. Усяго за конкурсныя дні суддзі ацанілі 36 мадэляў.


Каму пакарылася паднябесная вышыня, ведае Наталля Кезік. Год карпатлівай працы проста паляцеў на паветра. Але юныя канструктары дзеля гэтага імгнення гатовы патраціць і не столькі часу, каб паспытаць на справе зроблены сваімі рукамі апарат.


У Ільі да пуску засталіся апошнія хвіліны. Над сваім экспанатам працаваў цэлы год. У паветры ракета павінна раскрыцца, скінуць галаўны абцякацель і выкінуць спадарожнік. Галоўнае - своечасова запусціць апарат.


Пры гэтым усе ракеты праходзяць выпрабаванні не толькі ў паветры, але і на стале суддзяў. Перад запускам апарат падвяргаецца тэхнічнаму агляду і ўзважванню. А ў паветры галоўная адзнака якасці - натуральныя паводзіны ракеты.


Іншымі словамі, мадэль павінна быць падобна да сапраўднай ракеты і выконваць дакладна ўсе дэманстрацыі. Нават дэталі экспаната павінны захоўваць прапарцыянальнасць маштабу копіі.


Вага вось такой мадэлі 350 грамаў. Невялікая маса - гарантыя высокага палёту. Таму часцей за ўсё вось такія мадэлі вырабляюцца са звычайнай бумагі і клея.


На выраб адной ракеты маладыя рукатворцы могуць патраціць і не адзін год. Мадэлі-копіі вырабляюць па сапраўдных канструктарскіх схемах. Толькі ў спрошчаным і паменшаным выглядзе. І як сцвярджаюць прафесіяналы, маладым канструктарам хапае і часу, і ўседлівасці, каб з вуснаў суддзі пачуць слова запуск.


Тым часам спаборніцтвы па тэхнічных відах спорта сёлета не апошнія. Яны праходзяць у рамках спартакіяды па 7 відах спаборніцтваў. Наперадзе перад канкурсантамі яшчэ два пункты прыпынку. Імёны пераможцаў канчаткова будуць вядомыя толькі ў ліпені.