Большасць зваротаў да спецыялістаў Адміністрацыі Прэзідэнта звязана з вырашэннем зямельных пытанняў

28 августа 2018

Большасць зваротаў жыхароў Мінскай вобласці да спецыялістаў Адміністрацыі Прэзідэнта звязаны з вырашэннем зямельных пытанняў. Пры гэтым усё часцей дакументы падаюць не ў пісьмовым, а ў электронным выглядзе. Пра гэта сёння заявіў памочнік Прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. У Мядзелі ён правёў асабісты прыём. На гэты раз праблематыка пытанняў – зямельныя і маёмасныя спрэчкі, працаўладкаванне, а таксама парушэнні ў вядзенні бізнесу. Ігар Яўсееў ўзяў іх вырашэнне на асабісты кантроль.

Ігар Яўсееў, памочнік Прэзідэнта Беларусі, галоўны інспектар па Мінскай вобласці: "Больш пытанняў стала зямельных. Тое, што сёння мы і ўбачылі. Гэта вострае пытанне, бо з ростам дабрабыту людзей больш сталі будаваць. У асноўным, гэта, вядома, індывідуальнае будаўніцтва жылля. З такім пытаннем жанчына да нас і звярталася. Скардзяцца людзі сёння і на дарожныя службы, дзесьці не хапае асфальта, або дарога пагаршаецца, на асвятленне скардзяцца. Ну, а ў цэлым заяў стала менш. Але і самі органы мясцовай улады рэагуюць больш хутка і гнутка".

І сёння ж памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў даведаўся пра гатоўнасць школ Мядзелскага раёна да пачатку навучальнага года. Таксама ў цэнтры ўвагі былі планы аграрыяў па ўборцы кукурузы і падрыхтоўка горада да абласных “Дажынак”.