Большасць гарналыжных курортаў Міншчыны ужо распачала сезон катанняў

19 декабря 2013

Нават нягледзячы на тое, што надвор'е пакуль не вельмі спрыяе зімовым забавам. Колькі каштуе правесці выхадныя на беларускіх горках, якія навінкі рыхтуюць да новага сезона курорты цэнтральнага рэгіёна? Даведалася Антаніна Станкевіч.



Не хочаш - прымусяць, не умееш - навучаць… катацца на горных лыжах ці снаўбордзе. З надыходам халадоў жыхарам сталічнага рэгіёну дома не сядзіцца. Тым больш што Міншчыне ёсць што прапанаваць аматарам зімовага экстрыму - большасць гарналыжных курортаў краіны знаходзяцца менавіта ў цэнтральным рэгіёне.


Наведваюць гарналыжныя курорты не толькі беларусы. Пракаціцца з ветрыкам прыязджаюць расіяне, казахі, украінцы. Апошнім часам, адзначаюць спецыялісты, сюды зачасцілі госці з Прыбалтыкі. І тут жа знаёмімся з Крысцінай. Жанчына на тры дні прыехала з Вільнюса і ахвотна тлумачыць свой выбар адпачынку ў Беларусі.


Прапаноўваюць сёлета не толькі праграму выхаднога дня па прынцыпе: раніцай катанне - вечарам дадому, але і паўнавартасны адпачынак на некалькі дзён ці нават тыдняў. Але да 15 студзеня ў гасцініцы месцаў амаль ужо няма. Спецыялісты папярэджваюць, што лепш пачынаць браніраваць яшчэ ў лістападзе. А вось у выхадныя гатовыя прыняць усіх ахвотнікаў, тым больш што цэны ў гэтым сезоне даволі прымальныя.


Пакуль што курорты Міншчыны працуюць не на поўную магутнасць - на большасці адкрытыя толькі некаторыя трасы. Снежань атрымаўся зусім няснежным, а гэта не можа не ўплываць на колькасць наведвальнікаў.