Вялікія выхадныя справакавалі сур'ёзныя чэргі на мяжы з Еўрасаюзам

6 ноября 2017

На выездзе з краіны ўтварылася чарга. У Пагранкамітэце заявілі, што за апошнія 5 дзён пасажыраплынь на выезд з Беларусі вырасла больш чым ўдвая. Звыш 200 машын сталі на беларуска-літоўскай мяжы - амаль палова з іх у "Каменным Логу". Каля 40 аўтамабіляў стаяць у бок Польшчы. Паўтары сотні машын у пунктах пропуску "Брэст" і "Брузгі". Дзяржпагранкамітэт просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выездзе ў Польшчу і Літву і выбіраць свабодныя пункты пропуску. Кожныя дзве гадзіны інфармацыя аб чэргах на мяжы абнаўляецца на сайце ДПК.

І яшчэ адна інфармацыя для тых, хто выязджае на тэрыторыю Польшчы. Пагранічная служба гэтай краіны распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што кіроўцу, які заязджае на тэрыторыю Польшчы на чужым аўтамабілі, пры сабе рэкамендавана мець даверанасць на польскай мове, запэўненую ў натарыуса. Гэты дакумент могуць праверыць не толькі пагранічныя, але і дарожныя службы на тэрыторыі ўсёй краіны. Характэрна тое, што форма даверанасці польскім заканадаўствам не ўстаноўленая, а новае патрабаванне - толькі рэкамендацыя. Пры гэтым натарыяльна запэўненая даверанасць на рускай мове неабходная для страхавой кампаніі ў выпадку выплат пасля ДТЗ.