Вялікая прэм'ера на "Беларусь 1"

6 июня 2017

Вялікая прэм'ера на нашым канале. Сёння стартуе лінейка абноўленых "Спецыяльных рэпартажаў" Агенцтва тэленавін. Гэта фільмы на вострыя і актуальныя тэмы сучаснага свету. Цікавы, сацыяльны або экстрэмальны матэрыял, канфлікты і праблемы, непрыдуманыя гісторыі, падкавёрныя інтрыгі і шматлікае іншае. Цыкл публіцыстычных матэрыялаў, аб якіх немагчыма маўчаць. Двойчы на тыдзень на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" прапануюць лепшыя журналісты Агенцтва тэленавін. Адзін з аўтараў фільма - Уладзімір Каралёў - распавядзе аб рабоце сваіх калегаў.

АТН прапануе. У вячэрні прайм-тайм пасля "Панарамы". Тэмы, пра якія гаворыць краіна і свет.

Жорсткі графік навін часцяком не дазваляе распавесці закулісныя інтрыгі на палітычнай арэне. Тое, пра што радавы глядач ніколі не даведаецца ў звычайным рэпартажы. Рашэнні палітычных тытанаў па розныя бакі акіяна. Хто адказны за тое, што адбываецца на планеце? Асобы і маскі сусветнай палітыкі, што за імі?

Анатоль Ліпецкі, суаўтар фільма "Асобы сусветнай палітыкі" Агенцтва тэленавін: "Асобы сусветнай палітыкі - спроба прыгледзецца да асобных прадстаўнікоў гэтай высокай сферы. Да тых лёсавызначальных рашэнняў, якія яны прымаюць. Акалічнасці, у якіх яны прымаюцца. Колькі ў гэтым асабістага? Для таго, каб карціна была поўнай, каб пазл склаўся, і ўспрыманне было поўным, аналізуецца ўсё. Бярэцца і свецкая хроніка. І часам скупыя заявы СМІ, саміх палітыкаў".

Без права на памылку. Калі скачок можа прывесці да смерці? Аб чым думаюць самі экстрэмалы і дзе іх шукаць?

Гарадская мітусня. Хіба ў нас ёсць час зірнуць на тое, што адбываецца там, на даху? Але нават на вышыні цячэ сваё жыццё. Хто такія руферы, бейсджамперы і зацэперы? Чаму шматлікія падлеткі не пакідаюць сабе шанец выжыць? Спецыяльны рэпартаж "Смяротнае хобі" - ужо ў гэты чацвер.

Жыццё пасля спорту. Куды сыходзяць чэмпіёны? Ці можна лічыць заход спартыўнай кар'еры канцом жыцця? Непрыдуманыя гісторыі знакамітых суайчыннікаў.

Крысціна Камыш, суаўтар фільма "Куды сыходзяць чэмпіёны" Агенцтва тэленавін: "У Беларусі шмат спартсменаў, якія завязалі са спортам, і заняліся цалкам іншай сферай дзейнасці. Нам прыйшлося аб'ездзіць амаль усю Беларусь. Чым займаецца зараз Аляксей Грышын, Глафіра Марціновіч. Ёсць шмат гісторый, якія скончыліся выдатна, ёсць тыя гісторыі, якія скончыліся трагічна".

Персоны года і ўсёй эпохі, знакамітыя даты і людзі краіны. Мінск, Полацк, Белавежская пушча. 500 гадоў кнігадрукаванню. Аляксандру Ціхановічу - 65.

Міхал Равуцкі, аўтар фільмаў "Аляксандру Ціхановічу 65 гадоў" і "Полацк" Агенцтва тэленавін: "Гэта фігура вельмі загадкавая для ўсіх нас, ёсць шмат недамоўленага, у тым ліку і з нашага боку, журналістаў. Таму што мы бачым паверхню, поспех. Але не ўсё так было гладка. І ў "Верасоў", і ў самога Ціхановіча. Ёсць такія рэчы, якія ён казаў. І з нейкім пастскрыптумам "Пакуль не для друку, пакуль не для прэсы, я думаю, потым". І вось потым, яно настала".

Марыя Жукава, рэжысёр Агенцтва тэленавін: "Праца над спецыяльнымі рэпартажамі ў поўным разгары. Мы будзем не толькі здымаць, мы будзем карыстацца архівамі АТН, якіх вельмі шмат. Ёсць шмат нявыкарыстаных матэрыялаў".

А яшчэ - прафесіі будучыні, кібербяспека, прыродныя катаклізмы, эксклюзіў з Паўднёвай Карэі. Да новай лінейкі спецыяльных рэпартажаў - асаблівы падыход.

Руслан Туркоў, шэф-рэдактар спецпраектаў Агенцтва тэленавін: "Ён будзе адрознівацца кардынальна. Новая ўпакоўка. Новы падыход. Калі раней спецрэп - аўтарская работа журналіста. То зараз да гэтай працы мы далучылі рэжысёра, у выніку глядач адчуе розніцу і ў малюначку, і ў гісторыях. Выбіраючы тэмы, мы планавалі іх так,каб яны былі цікавыя рознапланаваму гледачу. Я думаю, кожны з тых, хто глядзіць "Беларусь 1", убачыць нешта цікавае".