Вялікая бард-рыбалка зноў сабрала аматараў актыўнага адпачынку

30 июля 2016

Цёплае надвор'е стымулюе праводзіць час на прыродзе. Вялікая бард-рыбалка зноў сабрала на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне аматараў актыўнага адпачынку. Праграма трох дзён міжнароднага музычна-спартыўнага фэсту насычаная. Гэта і выступленне артыстаў, і конкурсы сярод рыбаловаў. У перасоўныя міні-лазні ўжо выстройваюцца чэргі. А сярод удзельнікаў можна сустрэць нават шамана. Аб уменні адпачываць - рэпартаж Андрэя Ястрабава (відэа).