Новую залу бокса адкрылі ў Мінску

24 сентября 2021

Новая зала бокса ў Мінску, якая адпавядае ўсім міжнародным стандартам, сёння раскрыла дзверы для тых, хто пачынае рабіць першыя крокі ў гэтым відзе спорту. СДЮШАР першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага трактарнага завода размяшчаецца па вуліцы Кашавога, 30. Сучасная зала тут з'явілася дзякуючы ініцыятыве Беларускай федэрацыі бокса, якую падтрымалі кіраўнікі прадпрыемства. Дарэчы, гэтае аддзяленне бокса з'явілася пры МТЗ толькі летась, але ўжо налічвае больш як сто ахвотнікаў займацца. І зараз гэтая лічба, несумнеўна, павінна вырасці.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць 65 СДЮШАР і ДЮСШ, у якіх займаюцца алімпійскім відам спорту - боксам.