Балгарыя дапамагае беларускім медыкам

29 мая 2020
Балгарыя сёння перадала беларускім эпідэміёлагам гуманітарны груз. У каробках усё самае неабходнае ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй: ахоўныя акуляры і маскі, пальчаткі, экраны.

Георгі Васілеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі: "Гэта не толькі для ўрачоў, гэта для эпідэміёлагаў, якія на самым-самым цяжкім месцы. Гэта наша хоць сімвалічная, маленькая дапамога. Гэта пойдзе ў цэнтр эпідэміёлагаў. Па-мойму, гэта своечасова". 

Эдуард Вальчук, галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання:  "Мы выказваем сардэчную падзяку балгарскаму народу за тую невялікую дапамогу, якую яны аказваюць нашым медыкам. Гэтая дапамога неацэнная і вельмі патрэбная нашым дактарам. Тое, што нам зараз паступіла, будзе аддадзена на першы этап, як гаворыцца, барацьбы з COVID-інфекцыяй для эпідэміёлагаў, для іх барацьбы з асяродкамі, каб гэтая інфекцыя спынілася і не распаўсюджвалася і, адпаведна, абараніць нашых дактароў ад інфекцыі". 

Па словах галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання  Эдуарда Вальчука, гэтая дапамога будзе накіравана ў арганізацыі аховы здароўя.