Падыходзяць да завяршэння алімпійскія спаборніцтвы па канькабежным спорце

16 февраля 2018

У гэтыя хвіліны падыходзяць да завяршэння алімпійскія спаборніцтвы па канькабежным спорце. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 2". На дыстанцыі 5 тысяч метраў у першым забегу выступіла і наша Марына Зуева. Яе вынік 6 хвілін 30 секунд і пакуль гэта чацвёртае прамежкавае месца. Засталося выступіць чатыром канькабежкам. Усяго ж на медалі прэтэндавалі 12 спартсменак. Канчатковыя вынікі вы даведаецеся з найбліжэйшага выпуску навін.