Больш за восем з паловай тысяч чалавек атрымаюць другі шанц

14 мая 2015

Напярэдадні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага cходу прынялі законапраект аб амністыі. А сёння парламентарыі прадоўжылі працаваць над іншым дакументам, які мае непасрэднае дачыненне да зняволеных. Гэты прававы акт у хуткім часе ўнясе змяненні ва ўмовы ўтрымання асуджаных, таму перад прыняццем законапраекта дэпутаты вырашылі асабіста наведаць турму ў Жодзіне і калонію ў Навасадах. Як праходзіла незвычайнае выязное пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў, раскажа  Юрый Шаўчук.

Такія жыццёвыя прыярытэты зняволены Андрэй паставіў для сябе, калі трапіў у калонію. Вось толькі спраўдзіцца гэтым планам наканавана яшчэ  няхутка. Магчыма, праз 3 гады, 5 ужо за плячамі. Наркотыкі кардынальна змянілі  жыццё маладога чалавека. У выніку прага  грошай  абярнулася 328 артыкулам - захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў. 

Пасля нядоўга інтэрв'ю Андрэй адразу адправіўся на сваё  рабочае месца. Працаваць тут  павінны ўсе без выключэння. Сталярная або слясарная справа,   работа  з бетонам, а калі нічога не ўмееш,  прыбіранне тэрыторыі - рамяство ў калоніі знойдзецца для кожнага. 

Па сутнасці цэхі  вытворчасці ў папраўчай калоніі нічым не адрозніваюцца ад звычайных заводаў. Тут так сама шумна, усюды працуюць людзі і паўсюль вісяць стэнды аб тэхніцы бяспекі. 

Пасля  рабочай змены ўсе зняволеныя маюць законнае права на адпачынак і спатканні са сваімі блізкімі і роднымі.  

Мікалай Акуневіч, начальнік ІЧ №14 ДВП МУС Беларусі: "У першую чаргу яны людзі, і тыя мінімальныя выгоды, на якія яны маюць права (гэта прагляд ТБ, кароткатэрміновыя, працяглыя спатканні для падтрымання сацыяльна карысных сувязяў са  сваякамі), я думаю,  не павінны абмяжоўвацца".

Але абмежаваць,  а дакладна, скараціць час кароткатэрміновых спатканняў з 3 да 2 гадзін для асуджаных усё ж прыйдзецца. Прынамсі, так прапісана ў законапраекце, які зараз знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. Дакумент ужо прайшоў першае чытанне. А каб унікнуць у  сутнасць справы, перад прыняццем прававога акта дэпутаты асабіста наведалі турму ў Жодзіне і папраўчую калонію ў Навасадах.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Важна, напэўна, не толькі пакараць чалавека, які памыліўся, але і ўсё-такі стварыць яму такія ўмовы і правесці з ім такую  работу, каб ён стаў на шлях выпраўлення, пачаў новае жыццё, вярнуўся ў сям'ю і прыносіў карысць грамадству".  

 

Рэжымы пенітэцыярных устаноў перажываюць змяненні. Са станоўчага - ТБ у турмах стане больш, асабліва прыкладным асуджаным дазволяць карыстацца і халадзільнікамі. Хаця галоўную прыемную навіну пастаяльцы калоній ужо атрымалі. Напярэдадні парламентарыі ў двух чытаннях  прынялі законапраект аб амністыі. Дзякуючы гэтаму дакументу больш як  восем з паловай тысяч зняволеных сталі на крок бліжэй да свайго вызвалення.