Больш як сем гадзін жывога гуку ад "Белай Русі"

17 сентября 2017

Грандыёзны рок-марафон ператварыў галоўную плошчу Наваполацка ў сапраўдную танцпляцоўку пад адкрытым небам. Перад публікай выступілі 12 калектываў з розных гарадоў. Музычны марафон прайшоў пад дэвізам "Наваполацк - горад без наркотыкаў".

Вадзім Дзевятоўскі , старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь":

"Мы памятаем, што ў 80-90-ых гадах Наваполацк быў рок-сталіцай. У свой час былі традыцыі страчаныя. І мы зараз іх аднаўляем. І тыя старажылы, якія прыходзяць, гавораць, сэрца радуецца, што рок жывы".

Рок- марафон у Наваполацку праходзіць ужо шмат гадоў. Уваход свабодны. Яшчэ адзін прыемны бонус для публікі - розыгрыш падарункаў паміж выступленнямі музыкантаў.