У Марока расце колькасць ахвяр магутнай паводкі

25 ноября 2014

Стыхійнае бедства ўжо забрала жыцці 17 чалавек. Яшчэ 18 прапалі без весткі. Ад праліўных дажджоў у каралеўстве больш за ўсё пацярпеў поўдзень. Улады правінцыі Гуельмін накіравалі на выратавальныя аперацыі вайскоўцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай абароны. Дапамога аказваецца таксама з паветра. Пры гэтым ужо ўдалося выратаваць больш за 200 чалавек. Але дажджы працягваюцца. Улады паведамляюць пра дзясяткі змытых дамоў і нават пра масты, якія ўпалі.