Больш за 5 тысяч дрэў і 48 тысяч кустоў высадзяць уздоўж МКАД

8 апреля 2022

Увага да эстэтыкі і экалогіі. Больш за 5 тысяч дрэў і 48 тысяч кустоў у гэтым сезоне высадзяць уздоўж Мінскай кальцавой аўтадарогі і на яе развязках. У азеляненні МКАД прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх і маладзёжных арганізацый, студэнты. Так, у Фрунзенскім раёне вясновы апгрэйд кальцавой выконваюць з дапамогай вечназялёных дрэў. Еўрапейскія елкі выдатна ўпісваюцца ў ландшафтны дызайн.

Усяго ў сталіцы гэтай вясной высадзяць больш за 10 тысяч дрэў і 50 тысяч кустоў. У планах Зелянбуда таксама ўкараняць элементы тапіярнага мастацтва - фігурнай стрыжкі раслін.