Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення

21 сентября 2016

Сёння ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей ва ўрачыстай цырымоніі перадаў Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну дакумент аб прыняцці Беларуссю Парыжскага пагаднення. Напярэдадні адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пан Гі Мун выказаў падзяку нашай краіне за лідарства і актыўны ўдзел у міжнародным працэсе па барацьбе з пагаршэннем клімату. Нагадаем, само пагадненне з'явілася на свет 12 снежня мінулага года па выніках канферэнцыі ў Парыжы. Яно ставіць на мэце абмежаваць глабальнае павышэнне тэмпературы не больш чым на 2 градусы і імкнуцца да абмежавання ў паўтара градуса.