Больш чым 3 тысячы абітурыентаў залічаны сёлета ў БДУІР на ўсе формы атрымання адукацыі

25 августа 2020
Больш чым 3 тысячы абітурыентаў залічаны сёлета ў Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на ўсе формы атрымання адукацыі. З іх каля 1200 за кошт бюджэту. Вырасла цікавасць да спецыяльнасці "эканоміка электроннага бізнесу". У цэлым па ВНУ некаторыя абітурыенты падавалі дакументы і з парогам 398 балаў. Акрамя гэтага, да новага навучальнага года ва ўніверсітэце распрацаваны і новыя праграмы для дыстанцыйнага навучання. 

Усяго па краіне больш чым 26 тысяч першакурснікаў вучыцца будуць за кошт дзяржавы. На платнай форме  прыкладна такая ж лічба. Дарэчы, дыплом аб вышэйшай адукацыі сёння можна атрымаць у 50  ВНУ нашай краіны.