Больш як 200 вайскоўцаў праводзілі ў запас у Гродне

14 мая 2019

Больш як 200 вайскоўцаў  праводзілі ў запас  у 6-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Гродне. Па  традыцыі  праводзіны  прайшлі  ўрачыста - з удзелам практычна ўсяго асабістага складу.  Тым, хто вызначыўся за час службы, уручылі граматы і падзячныя лісты для бацькоў. Шматлікія з маладых людзей  працягнуць  службу ўжо на прафесійнай аснове. Рапарты аб пераводзе  на кантрактную службу  падалі каля 50-ці чалавек. 

Зараз у войсках ідзе падрыхтоўка  да прыёму папаўнення. Навабранцы пачнуць прыбываць у часці ўжо з 15 мая.