Бабруйск прымае культурна-спартыўны фестываль "Вытокi"

16 июля 2021

Cемінары  па пппулярызацыі нацыянальных брэндаў,  круглыя сталы, творчыя сустрэчы. Культурна-спартыўны фестываль  "Вытокі. Крок ды Алімпу" прымае Бабруйск. Сёння моладзевая пляцоўка ў тэатры Дуніна-Марцінкевіча сабрала знатакоў народнай творчасці. Адкрыўся літаратурна-музычны салон. У гэтыя хвіліны пачынаецца канцэрт арганнай музыкі. А вось "Бабруйск-Арэна"  ўжо ў прадчуванні вялікага суботняга спартыўнага свята. 

Старт у суботу  ў 13 гадзін. На пляцоўцы арэны разгорнецца вялікі кірмаш з фуд-кортамі. А ўвечары - канцэрт зорак. Арганізатары абяцаюць: будзе цікава.