Хакей. КХЛ. Чацвёртая запар перамога "Дынама-Мінск"

20 ноября 2020

Чацвёртая перамога запар у рэгулярным розыгрышы КХЛ дазваляе мінскаму "Дынама" захаваць пяты радок на Захадзе. Гульню з "Сочы" "зубры" выратавалі за 11 секунд да фінальнай сірэны, Шэйн Прынс рэалізаваў большасць, у авертайме ж лікавую перавагу выкарыстаў ужо Брэндан Козун - 3:2. Заўтра "Дынама" згуляе з лідарам чэмпіянату - маскоўскім ЦСКА, пачатак у 17:10.