Дабрачыннае свята "Шчырасць сэрца" прайшло ў Мінску

1 декабря 2015

Падарыць станоўчыя эмоцыі і дапамагчы забыць пра недзіцячыя праблемы. У сталіцы прайшло дабрачыннае свята пад назвай «Шчырасць сэрца» для выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Мерапрыемства аб'яднала юных і дарослых музыкантаў, дзеячаў культуры і палітыкаў – усіх тых, хто пажадаў падзяліцца сваёй радасцю з дзецьмі. Для ўдзельнікаў была арганізаваная культурная і забаўляльная праграма, творчыя нумары ад гасцей свята.

Дабрачыннае свята «Шчырасць сэрца» праходзіць ў Мінску ўжо шосты раз. За гэты час часцінку радасці падаравалі больш за дзвюм тысячам дзяцей-сірот.