Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартуе 14 снежня

13 декабря 2021
Час цудаў і чараўніцтва! Усяго суткі застаюцца да старту навагодняй рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці"!  Адкрыццё марафона дабра адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. На свяце будуць хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх рэгіёнаў краіны, якія сталі прызёрамі алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і не толькі. Падчас акцыі ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне і ахопяць каля мільёна юных беларусаў.

Усяго да марафона дабра далучацца больш за 90 арганізацый. Сёлета сюрпрызы  чакаюць і тых дзяцей, якія зараз знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.