Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Марафон навагодніх мерапрыемстваў працягнецца да 10 студзеня

21 декабря 2019
Святы - самы час для падарункаў. Маштабны праект, які аб’яднаў усю краіну  гэтымі пераднавагоднімі днямі, - дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Эстафету святочных ранішнікаў падхапілі ва ўсіх гарадах. На прадпрыемствах і ў бальніцах. Галоўная ідэя - падарыць радасць усім дзецям, якія вераць у цуд і чакаюць яго. Андрэй Ястрабаў ведае, чые мары ўжо здзейсніліся.

Запаветная мара Паўла Котава стала яшчэ бліжэй. У мінулым  стыпендыят Прэзіденцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, шматразовы чэмпіён краіны па авіямадэляванні юнак цікавіцца беспілотнікамі. Жартуе: нават не марыў, што прыйдзецца яшчэ і паланэз асвойваць. 

Сёлета Павел стаў кадэтам. І невыпадкова. Хлопец бачыць сябе ў будучыні ратавальнікам. 

Па традыцыі падтрымаць мары кадэтаў у Залатой зале гістарычнага збудавання гарадской думы - побач з Ратушай - сабраліся мецэнаты ад бізнесу, прадстаўнікі сілавых структур, гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў, а таксама Міністэрства спорту і турызму. Колькасць падарункаў не змесціцца ні ў адным мяшку Дзеда Мароза: грашовыя сертыфікаты, тэлевізар, лазерны цір, камплекты лыжаў.   

Свята прыйшло і ў Бялыніцкую дапаможную школу-інтэрнат, сярод выхаванцаў якой дзеці, пакінутыя бацькамі. Аднак не пазбаўленыя ўвагі і веры ў... навагодніх чараўнікоў. На ёлку спецыяльна завітаў Дзед Мароз са Снягуркай, каб падарыць галоўны цуд.    

У госці да дзетак завіталі і шэфы са шматлікімі падарункамі – камп’ютарам, тэлевізарамі, бытавой тэхнікай, цукеркамі. І цэлай бібліятэкай ад Адміністрацыі Прэзідэнта.  

Марафон навагодніх мерапрыемстваў працягнецца да 10 студзеня. 

Дарослыя абяцаюць: навагодняе свята завітае да кожнага, асабліва да дзяцей, якім вельмі патрэбна дапамога. Гэта і дамы сямейнага тыпу, і інтэрнаты. Больш за 150 тысяч маленькіх жыхароў усходняга рэгіёна краіны атрымаюць падарункі. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя