БДУІР рыхтуецца да ўступнай кампаніі - 2021

21 мая 2021
Галоўная кузня IT-кадраў - БДУІР - рыхтуецца да ўступнай кампаніі 2021 года. У прыватнасці, у сувязі з эпідабстаноўкай абітурыентам прапануюць зарэгістравацца ў электронным кабінеце, дзе можна будзе цалкам сфарміраваць асабістую справу. Гэта дазволіць сэканоміць час пры падачы дакументаў і мінімізаваць кантакты. Што датычыцца самых папулярных кірункаў, як паказвае вопыт мінулых гадоў, у топе - электронны маркетынг, інфармацыйныя сістэмы тэхналогіі ў гульнявой індустрыі і эканоміка электроннага бізнесу. У спецыяльнасць студэнты паглыбляюцца ўжо з першага курса, адпрацоўваючы навыкі, у тым ліку ў кампаніях-партнёрах БДУІР. 


БДУІР - кузня кадраў для БелАЭС


Акрамя гэтага, ва ўніверсітэце прадоўжаць рыхтаваць спецыялістаў для Беларускай атамнай электрастанцыі ў галіне электронікі і аўтаматыкі. Сёлета на бюджэтную форму навучання плануюць набраць 20 чалавек.