БДУ пачне рыхтаваць журналістаў спецыяльна для сродкаў масавай інфармацыі Мінскай вобласці

27 февраля 2019

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сферы падпісана сёння ў Дзяржынску. Абласную калегію прысвяцілі пытанням ідэалогіі, культуры і журналістыкі з удзелам профільных міністраў. Абмяркоўвалі пытанні пераходу рэгіянальных выданняў на электронныя версіі, а таксама стварэнне англамоўных версій сайтаў для ўсіх раёнаў Мінскай вобласці, асабліва напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. Дапамагаць у гэтым працэсе будуць маладыя спецыялісты і выпускнікі ВНУ.

Яшчэ адзін спосаб павелічэння аўдыторыі раённых сродкаў масавай інфармацыі - размяшчэнне інфармацыі ў сацыяльных сетках - у форме, хутка даступнай кожнаму карыстальніку.