Бежанцы на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца трэці тыдзень - наша краіна робіць усё для камфортных умоў пражывання гэтых няшчасных людзей

2 декабря 2021
Ужо больш як два тыдні ў лагістычным цэнтры  жывуць каля 2 тысяч чалавек, якія чакаюць гуманітарнага калідора, каб прайсці ў Германію. Фашысцкі рэжым Дуды-Маравецкага робіць усё, каб гэтага не адбылося.  

А пакуль у Еўрасаюзе ідзе "гандаль за бежанцаў", беларускі бок робіць усё, каб зрабіць жыццё людзей, што трапілі ў складаную сітуацыю, лепш. Бежанцы на пастаяннай аснове атрымліваюць гарачую ежу і іншыя прадукты. Шмат увагі надаецца бытавым пытанням. Ёсць цёплая вада, магчымасць хадзіць у лазню і нават да цырульніка. Штодня перадаецца каля 4,5 тоны гуманітарнага грузу. Гэта не толькі прадукты, але і рэчы. Як прызнаюцца самі людзі, за прытулак над галавой і ўсё, што робяць беларусы для іх, яны бясконца ўдзячныя. 

Беларуская зіма ўносіць свае карэктывы. У краінах, адкуль прыехалі гэтыя людзі, тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за 5 градусаў цяпла. А тут снег і мароз. Каб было цяплей, напярэдадні ім раздалі дадатковыя коўдры і выдалі цёплы абутак жанчынам і дзецям. Плануецца, што сёння боты працягнуць выдаваць мужчынам.


Тэгі:

#Мигранты