Бяспраўнікаў плануюць караць адміністрацыйным арыштам за паўторнае парушэнне

14 декабря 2017

А за паўторнае перавышэнне хуткасці ўсё-такі пагражае пазбаўленне правоў. Адпаведныя папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс прынялі сёння беларускія дэпутаты. Акрамя таго, яны прагаласавалі за паніжэнне штрафаў для прадпрымальнікаў і скарачэнне колькасці падстаў для канфіскацыі маёмасці ў бізнесу.

Адобраныя сёння і папраўкі ў Закон "Аб прыватызацыі дзяржмаёмасці". І галоўнае - праект бюджэту - 2018. Дакумент ужо ў парламентарыяў. Яны пачнуць разглядаць яго ў панядзелак.