Бясплатныя паштоўкі да Дня горада

12 сентября 2014

І сёння напярэдадні Дня горада жыхары Мінска змогуць бясплатна адправіць паштоўкі з адлюстраваннем славутасцяў сталіцы. Акцыя да свята пройдзе ў дзевяці аддзяленнях Белпошты. Спецыяльна да гэтай падзеі распрацаваны сувенірны штэмпель з малюнкам Мінскай ратушы. Ужо заўтра ім можна будзе ўпрыгожыць віншавальныя паштоўкі.