Маштабныя ўрачыстасці ў гонар юбілею Мінскай вобласці прымае Маладзечна

20 января 2023

Маштабныя ўрачыстасці ў гонар юбілею Мінскай вобласці сёння прымае Маладзечна. Мясцовы Палац культуры адначасова стаў і выставачнай пляцоўкай, дзе дэманструюцца дасягненні розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы цэнтральнага рэгіёна. Ад пышных і арыгінальна аздобленых тартоў і караваяў да IT-распрацовак. На свята запрошаны сотні гасцей, многія з якіх адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, граматамі і падзякамі за прафесійныя заслугі.