Белтэлерадыёкампанія падводзіць вынікі вялікага дабрачыннага марафону

2 июня 2015

Белтэлерадыёкампанія падводзіць вынікі вялікага дабрачыннага марафону ў падтрымку будаўніцтва першага цэнтра паліятыўнай дапамогі. Збор сродкаў на будаўніцтва новага дзіцячага хоспіса працягваецца. Узнос можна зрабіць і сёння. Кошт званка на нумар, які зараз на вашых экранах, - 17 тысяч рублёў. (Абавязкова дачакайцеся слоў падзякі ад аператара). Пералічыць грошы можна таксама пасродкам СМС альбо электронным пераводам з банкаўскай карты. Акцыя ў падтрымку будаўніцтва праходзіць другі год запар, і калі зараз збяруць неабходную суму, то першы ў краіне цэнтр паліятыўнай дапамогі адкрыюць ужо сёлета.