Беларусы супраць зносу помніка вызваліцелям у Рызе

16 мая 2022
Беларусы абураны варварскім рашэннем латвійскіх улад аб зносе помніка вызваліцелям Рыгі. Моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны і ўдзельнікі вайны ўсклалі кветкі ля запаленых лампад каля консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску ў знак захавання помніка ў гонар савецкіх воінаў у Латвіі. Паводле слоў удзельнікаў мітынгу,  мы павінны зрабіць усё, каб захаваць памяць аб подзвігу нашых салдат і перадаць яе нашым будучым пакаленням.

Рашэнне  аб зносе помніка вызваліцелям улады Рыгі прынялі большасцю галасоў. Такія дзеянні выклікалі бурнае абмеркаванне ў грамадскасці розных краін.