Беларусы актыўна пераходзяць на электронныя жыроўкі

28 сентября 2019

З кожным днём усё больш мінчан падпісваюцца на новую паслугу. Толькі ў сталіцы ад папяровых паведамленняў адмовіліся ўжо 25 тысяч чалавек. Агульная вага жыровак складае амаль 5 тон. А на іх вытворчасць, згодна з папярэднімі падлікамі, трэба 25 тон драўніны (гэта больш як сто дрэў).

Такім чынам электронная жыроўка працуе яшчэ і на экалогію. Акрамя таго, анлайн-паведамленні рассылаюцца аўтаматычна і прыходзяць на некалькі дзён раней за звыклы варыянт. Ды і даведацца, колькі трэба заплаціць за камунальныя паслугі, можна ў любым пункце свету. Каб стаць часткай зялёнай праграмы, трэба напісаць заяву ў разлікова-касавым цэнтры або (яшчэ прасцей) запоўніць заяўку анлайн.

PDF-версія нічым не адрозніваецца ад звычайнага паведамлення. Гэта такая ж табліца з пералікам паслуг, пазначэннем тарыфаў і выніковай сумай.