Беларускую антарктычную станцыю ўпершыню прадэманстравалі ў гатовым выглядзе

20 октября 2015

Прыёмка комплексу прайшла пад пырскі шампанскага на пляцоўцы завода-вытворцы. Першы модуль складаецца з трох секцый: камандны пункт, сектар сувязі і кіравання навігацыяй і лабараторыя. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, айчыннае ноу-хау рэалізавана па многіх пазіцыях - станцыя здольная вытрымліваць 60-градусныя маразы і моцны вецер да 70-ці метраў за секунду. У найбліжэйшыя дні стратэгічны груз адправяць у Санкт-Пецярбург, затым морам да берагоў Антарктыкі, дзе верталётамі комплекс даставяць да месца базіравання - палявога лагера "Гара Вячэрняя".

Андрэй Каўхута, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Асваенне Антарктыды - вельмі важная і адказная справа. І не так шмат краін у свеце, якія асвойваюць гэты кантынент. Безумоўна, без дзяржпадтрымкі, без даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўрада гэты праект не быў бы ажыццёўлены".

Уласная станцыя ў Антарктыдзе - сур'ёзны геапалітычны крок. Гэта дазволіць нашай краіне прэтэндаваць на ўдзел у якасці кансультацыйнага боку ў Дагаворы аб Антарктыдзе. Плануецца, што да 2019 года на Шостым кантыненце ўсталююць 14 секцый, і беларускія навукоўцы змогуць працаваць на Паўднёвым полюсе круглы год.