Беларускаму радыё - 97!

15 ноября 2022
97 гадоў таму - 15 лістапада 1925 года - у эфір выйшла першая праграма беларускага радыёвяшчання. Слухачоў вітала радыёстанцыя РВ-10 імя Саўнаркама БССР. Менавіта гэты дзень прынята лічыць днём нараджэння Беларускага радыё. Першыя трансляцыі доўжыліся ўсяго 30 хвілін за суткі. З 1928-га ў БССР пачалася кампанія па наладжванні праваднога радыёвяшчання, і ўжо ў 30-х людзі паўсюдна слухалі радыёгазеты. Радыёкропкі сталі сапраўдным сімвалам свайго часу, а манументальны будынак Дома радыё  ў Мінску на вуліцы Чырвонай, 4 стаў першым на постсавецкай прасторы радыёвяшчальным цэнтрам. Беларускае радыё - гэта брэнд, якому давяраюць (вяшчае нават за межамі Беларусі). Першы нацыянальны канал, "Беларусь", "Сталіца", "Культура", "Радыус FМ", а таксама рэгіянальныя радыёстанцыі адпавядаюць любым запытам нават самага патрабавальнага слухача. 

Развіццё радыёвяшчання ў Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй краіны. У штаце працуюць адразу некалькі музычных калектываў, у тым ліку Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. А фонды Дома радыё налічваюць кіламетры плёнкі з героямі свайго і нашага часу, залатыя галасы з мінулага  пераводзяць у лічбавы фармат для тэматычных праектаў.