Беларускі турыст загінуў на Эльбрусе

13 сентября 2023

Пры ўзыходжанні на Эльбрус загінуў беларускі турыст. Як паведамілі ў Галоўным упраўленні МНС Расіі, 40-гадовы альпініст сарваўся з вышыні 5,4 тыс. м і памёр на месцы ад атрыманых траўм.

Цела турыста ўжо эвакуіравалі ратавальнікі, яго перадалі следчым. Вядома, што загінуўшы быў у складзе незарэгістраванай групы з дзевяці чалавек.