Беларускі прафсаюз працягвае аптымізацыю сваёй працы

18 мая 2016

Сёння тры прафсаюзныя арганізацыі транспартнай сферы сталі адной структурай, аб'яднаўшы больш як 225 тысяч чалавек.

У планах новга ўтварэння - стварэнне адзінай сістэмы маніторынгу працоўных умоў на прадпрыемствах, павышэнне эфектыўнасці ў рашэнні пытанняў занятасці ў транспартнай сферы. Нагадаем, рашэнне аб удасканаленні структуры прафруху было прынята летась на 7 з'ездзе. Тры тыдні таму аб зліцці аб'явілі прамыслоўцы, у найбліжэйшы час да іх далучацца прафсаюзы ў энергетычнай галіне і прыродакарыстанні.

На думку спецыялістаў, гэта дапаможа інтэграцыі ў сістэму сусветнага прафсаюзнага руху. Да прыкладу, у Расіі вядзецца працэс па аб'яднанні 7 прамысловых прафсаюзаў. У Германіі з 22 застаўся адзін нацыянальны прафцэнтр, які аб'ядноўвае 11 галіновых.