Беларускі малочны холдынг адзначылі высокімі ўзнагародамі ў Маскве

18 марта 2016

Статус кампаніі №1 атрымала магілёўская "Бабушкина крынка". Прычым беларускі вытворца ўпершыню апынуўся ў намінантах Нацыянальнай прэміі Расіі. Холдынг адзначылі за бездакорную рэпутацыю, выдатны імідж і поспехі ў барацьбе за расійскага пакупніка. Вольга Анішчанка - пра тых, каму няма роўных у сваёй справе.

Тут толькі першыя! Кожны год самыя лепшыя кампаніі Расіі прымае маскоўскі "Прэзідэнт-гатэль", быццам падкрэсліваючы высокі статус цырымоніі. Сярод тых, каму няма роўных у сваёй справе, упершыню беларускі вытворца. Малочны холдынг "Бабушкина крынка" - у намінантах Нацыянальнай прэміі Расіі ў галіне дзелавога іміджу, рэпутацыі і даверу. Як прызнанне бясспрэчных поспехаў у барацьбе за расійскага пакупніка.

Ігар Кананчук, дырэктар холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка": "Расійскі рынак мы баразніць, асвойваць пачалі з першых дзён працы. І на сённяшні дзень мы павялічылі ў дзясяткі разоў пастаўкі прадукцыі. Таму што мы ўзбуйніліся, мы аб'ядналіся, сыравінную базу адпрацавалі, пашырылі. Адпаведна, мадэрнізавалі вытворчасць сваю. Тое, што ў 35-40 разоў адбылося павелічэнне, гэта я афіцыйна магу заявіць".

У кампаніі гавораць: рынкі вывучаюць дасканала. І толькі пасля плануюць аб'ёмы вытворчасці. Фактычна працуюць пад заказ. Найбольшая цікавасць - у расійскіх пакупнікоў. Амаль тры з чатырох прадуктаў магілёўскіх малочнікаў адпраўляюцца ў расійскія рэгіёны. Усе без выключэння.

Зрэшты, прызнанне расійскіх спажыўцоў і бізнес-партнёраў для беларускага вытворцы не ў навінку. Малочны холдынг лік міжнародным узнагародам адкрыў даўно. Нязменна дзякуюць і за высокую якасць, і за вялікі асартымент, і за інавацыйныя вырашэнні.

Ігар Кананчук, дырэктар холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка": "Навінак не пералічыць. Мы сёння вырабляем больш як 380 відаў прадукцыі. Адна з рынку сыходзіць, другія з'яўляюцца. Усё сёння залежыць ад пакупальніцкага попыту. У першую чаргу - тое, што спажывец жадае, то мы і вырабляем. Вось чаму і атрымліваецца вынік".

Зараз да ўжо вядомых рэгалій кампаніі дадалося яшчэ і прызнанне надзейнага партнёра. З упэўненасцю, што добрае імя - самы каштоўны капітал, а рэпутацыя - даражэйшая за грошы.