Яфімаў: Беларусь і Расія дадаткова распрацоўваюць 7 імпартазамяшчальных праектаў

11 апреля 2024

Беларусь і Расія дадаткова расрацоўваюць 7 імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым расказаў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Яфімаў. Усяго ж праектаў 25, агульны аб'ём выдаткаў перавышае 144 мільярды расійскіх рублёў. Першыя прадукты яшчэ з мінулага года пастаўляюцца на расійскі рынак. Гэта складанатэхнічныя вырабы: элементы трансмісіі, масты, каробкі перадач і рэдуктарная група. Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы. І асабліва важная праца ў галіне станкабудавання.

Свае навінкі працягвае дэманстраваць і машынабудаўнічая галіна. Напярэдадні "Амкадар" прапанаваў лінейку тэхнікі для меліярацыі - ўсяго больш як 20 мадэляў машын.