Беларускі інавацыйны фонд шукае таленты

18 августа 2014
Упершыню сёлета пераможца атрымае грант - 11 тысяч долараў на рэалізацыю праекта. Акрамя гэтага, за першае месца лаўрэату выплацяць 16 з паловай мільёнаў рублёў. Умовы конкурсу сёння на прэс-канферэнцыі анансавалі прадстаўнікі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага інавацыйнага фонду і кіраўнікі праекта 100 ідэй для Беларусі.


Прамысловасць, хімічныя тэхналогіі, энергетыка, радыёэлектроніка - тэмы для распрацовак. Задача не проста прыдумаць праект, але пераканаць інвестараў у будучым поспеху. Крэатыўныя распрацоўкі і ідэі могуць прапаноўваць нават школьнікі. Апошнім часам арганізатары цесна супрацоўнічаюць з БРСМ і знаходзяцца ў сумесным пошуку здольнай моладзі для сферы беларускіх інавацый.


72 заяўкі пададзена на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета. Дзесяць самых паспяховых ідэй са ста пад фінансаванне забярэ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.