Беларускі дызайнер Павел Козін прадставіў незвычайную калекцыю на модным вечары "Рускага сілуэта" ў Маскве

2 мая 2023

Тканіна ў выглядзе паперы, што тлее, і далікатна карычневая гама колеру старонак, якія згарэлі. Беларускі дызайнер Павел Козін прадставіў незвычайную калекцыю на модным вечары "Рускага сілуэта" ў Маскве. Работы маладых дызайнераў - заўсёды адметнасць паказу. І на гэты раз прадстаўнік беларускай школы здзівіў і прафесіяналаў, і гледачоў. 

Чароўная калекцыя стала одай усім непрачытаным кнігам. Своеасаблівым рэквіемам папяровым носьбітам, якія сёння ўсё часцей замяняюць электронныя гаджэты. Аб'ёмныя сукенкі нібыта пашыты з сотні старонак. Такім чынам малады дызайнер вырашыў даць кнігам другое жыццё.