Пераможца Рэспубліканскай баскетбольнай лігі вызначыцца 7 чэрвеня

7 июня 2023

Лепшыя чатыры мужчынскія каманды краіны гэтымі днямі змагаюцца за ўзнагароды Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі. Фінал "чатырох" прымае сталіца. Так, у квартэце наймацнейшых адразу тры ўніверсітэцкія калектывы з Мінска і адзін з Гродна. Па выніках паўфіналаў за галоўны трафей паспрачаюцца зборная БНТУ з прадстаўнікамі гродзенскага ГрДУ.

Вырашальны матч пачнецца ў 19:30 - прамая трансляцыя на "Беларусь 5", а раней, у 17 гадзін, - сустрэча за бронзу. БНТУ будзе супрацьстаяць камандзе БДУФК. Эфір таксама на спартыўным канале.