Беларускі дзіцячы фонд праводзіць аздараўленчыя змены для дзяцей, якія перанеслі аперацыі на сэрцы і анкалагічныя захворванні

10 августа 2021

Не проста медыкаментознае лячэнне, але і псіхалагічная рэабілітацыя! Беларускі дзіцячы фонд праводзіць аздараўленчыя змены для дзяцей, якія перанеслі аперацыі на сэрцы і анкалагічныя захворванні. Гэта каля 100 чалавек з усёй краіны ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Праграму "Вясёлка надзеі" (для тых, хто знаходзіцца ў стадыі рэмісіі) рэалізуюць на базе "Зубраняці" ўжо каля 30 гадоў. А таксама ў  дзіцячым цэнтры "Надзея". Такія змены - гэта адзіная магчымасць для дзяцей, каб прайсці рэабілітацыю па-за сценамі медустаноў.

Падчас рэабілітацыйна-аздараўленчага адпачынку для дзяцей праводзяць і выязныя экскурсіі. Напрыклад, у Аптэкарскі і Дэндралагічны сады, у музеі. Па традыцыі завяршаецца  змена фінальнай сустрэчай ля вогнішча.