Беларускі борт з гуманітарным грузам ляціць у Пекін

29 января 2020
Беларускі борт з гуманітарным грузам менш як гадзіну таму вылецеў у Пекін. Іл-76 з ваеннымі лётчыкамі ў суправаджэнні каманды МНС і нашай здымачнай групы адправіўся з аэрадрома Мачулішчы. Час палёту 20 гадзін з дзвюма дазапраўкамі: у Новасібірску і Уладзівастоку. Усяго ў Кітай накіравана 20 тон гуманітарнай дапамогі. Груз фарміраваўся ў адпаведнасці з запытам кітайскага боку. Лекі, маскі, халаты, пальчаткі, сродкі дэзынфекцыі -  усё беларускай вытворчасці. Даручэнне адправіць гуманітарны груз і дапамагчы Кітаю ў барацьбе з небяспечным вірусам даў Кіраўнік дзяржавы.