Беларускія вайскоўцы пачалі падрыхтоўку да Армейскіх міжнародных гульняў

11 января 2017

Сярод прыярытэтных дысцыплін - "Танкавы біятлон" і "Сувораўскі націск". Часу на падрыхтоўку засталося не так шмат - урачыстая цырымонія адкрыцця АрМІ запланаваная на 29 ліпеня. Запрошаны ўдзельнікі з 70-ці краін. На месца ў нацыянальнай зборнай Беларусі прэтэндуюць і курсанты агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі. З навучальнай падрыхтоўкай гэты працэс звязаны напрамую - высокія адзнакі па спецыяльных прадметах - абавязковы пропуск у склад каманды.

Руслан Трыфанаў, старшы выкладчык кафедры Ваеннай акадэміі Беларусі:

"Спачатку ўсё выконваецца на алоўку, потым на дошцы і потым непасрэдная адпрацоўка. Гэта складаны разумовы працэс, які перарастае ў дынаміку".

Вайскоўцы прызнаюцца, што займацца падрыхтоўкай, не адцягваючыся ад заняткаў, - задача няпростая. Тым больш, што шматлікія элементы, якія ўдзельнікам трэба будзе выконваць на расійскіх палігонах, не ўваходзяць у акадэмічны курс навучання.