Беларускія навукоўцы з кітайскімі калегамі плануюць рэалізаваць тры новыя праекты

15 июня 2015

Бактэрыцыдныя прэпараты, мікрафільтры для ачысткі вады і спецыяльныя экалагічныя сеткі. Беларускія навукоўцы разам з кітайскімі калегамі плануюць рэалізаваць тры новыя праекты. Пра гэта сёння заявілі ў Мінску на сустрэчы кіраўнікоў Акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук кітайскай правінцыі Хэйлунцзян. Адзін з праектаў - стварэнне экалагічных сетак - плануюць увасобіць у жыццё ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Гаворка ідзе пра пластмасавыя мацаванні для дарог, якія захоўваюць іх цэлымі і не даюць дажджам размываць адхоны. Распрацоўку новых матэрыялаў, з якіх можна зрабіць такія канструкцыі, нашы навукоўцы ўжо пачалі.

У беларускіх навукоўцаў з кітайскімі калегамі ёсць 2 сумесныя навуковыя аб'яднанні - гэта цэнтр трансферу тэхналогій і хіміка-тэхналагічны цэнтр. Яны знаходзяцца ў Паднябеснай. За час іх існавання ўжо рэалізавана каля дзясятка кантрактаў.