Беларускія навукоўцы распрацавалі прыбор для праверкі якасці дарог

19 ноября 2019
Прадбачыць і прадухіліць разбурэнне дарог. З такой задачай зладзіліся беларускія навукоўцы, распрацаваўшы інавацыйны прыбор для вызначэння якасці дарожнага пакрыцця. Новы метад і апаратны комплекс прызначаны для экспрэс-маніторынгу не толькі пры эксплуатацыі дарожнага палатна, але і пры будаўніцтве новых транспартных шляхоў. Што дазваляе бескантактава выяўляць парушэнні пакрыцця яшчэ да іх крытычнай праявы. Галоўная перавага - гэта хуткасць і дакладнасць. Прыбор здольны прасканаваць паверхню на глыбіню да паўтара метра.

Інавацыйную распрацоўку ўжо ацанілі кітайскія калегі. Дарожны рэнтген праверыў дарогі правінцыі Хэнань. Новая распрацоўка паступіць да беларускіх дарожнікаў у 2020 годзе.