Сёння прафесійнае свята адзначаюць энергетыкі

22 декабря 2015

Сёння - у адзін з самых кароткіх дзён у годзе - у Беларусі прафесійнае свята адзначаюць энергетыкі. Больш за 70 тысяч чалавек забяспечваюць працу энергетычнай сістэмы краіны. Гэта складаны комплекс, які ўключае ў сябе электрастанцыі, кацельні, электрычныя і цеплавыя сеткі. Траціну ўсёй электраэнергіі выпрацоўвае Лукомльская ГРЭС. Яна з'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Беларусі і ўваходзіць у тройку самых эканамічных у СНД. Прыкметна патанніць вытворчасць электраэнергіі дазволіла рэалізацыя сумеснага беларуска-кітайскага праекта па будаўніцтве парагазавай устаноўкі. Яшчэ адзін сумесны праект Беларусь і Кітай рэалізуюць на рацэ Заходняя Дзвіна, дзе будуюць Віцебскую гідраэлектрастанцыю. Яшчэ адзін гідравузел будуюць ля Полацка.

Плануецца, што Віцебская і Полацкая гідраэлектрастанцыі пачнуць працаваць ужо ў 2017 годзе.