Беларускія навукоўцы будуць працаваць над сумеснымі праектамі з польскімі калегамі

21 ноября 2014

Пра гэта сёння журналістам у Мінску заявіў прэзідэнт Польскай акадэміі навук Міхаіл Кляйбер на сустрэчы з нашымі навукоўцамі. Адпаведнае пагадненне бакі падпішуць ужо ў найбліжэйшы час. Замежных калег у першую чаргу зацікавілі распрацоўкі ў галіне біятэхналогій, медыцыны і тэхнікі, а таксама сумеснае вывучэнне агульнай гісторыі. За два дні - а менавіта столькі польскія дактары і акадэмікі знаходзіліся ў Беларусі - наведалі некалькі інстытутаў Акадэміі навук.


Міхаіл Кляйбер, прэзідэнт Польскай акадэміі навук:


У вашых інстытутах я ўбачыў сапраўды шмат цікавага для любога навукоўца. Беларуская навука сёння можа прапанаваць перспектыўныя навуковыя праекты як Еўрасаюзу, так і свету ў цэлым. Мяне ўражваюць тэмпы развіцця тут. І мне здаецца, першарадны для нас - гэты гуманітарны кірунак.


Сёння ўжо рэалізуецца больш за 70 беларуска-польскіх навуковых праектаў. Вялікая частка з іх - гэта распрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі, фізікі і тэхнікі.