Беларускія турысты маюць права адмовіцца ад пуцёўкі ў Турцыю або перабраніраваць тур

16 июля 2016

У адпаведнасці з заканадаўствам, турысты, якія заключылі дамову аказання турпаслуг і жадаюць захаваць аплачаныя за тур грошы, маюць права звярнуцца ў сваю турыстычную кампанію з просьбай перабраніраваць тур на іншую дату або іншую краіну. Калі перабраніраваць тур немагчыма, турысты маюць права адмовіцца ад падарожжа ў Турцыю. У такім разе трэба звярнуцца ў турыстычную кампанію, з якой заключаная дамова, з просьбай скасаваць яе і падаць заяву аб звароце кошту тура. Улічваючы, што да маючага адбыцца падарожжа можа заставацца няшмат часу, кампаніі могуць утрымаць з турыстаў выдаткі, звязаныя з арганізацыяй паездкі. Пры гэтым фактычна панесеныя выдаткі павінны пацвярджацца дакументальна і адлюстроўваць рэальныя расходы турыстычных кампаній, а не проста суму выдаткаў або загадзя зафіксаваны ў дамове працэнт ад кошту тура. Пры нязгодзе з сумай фактычна панесеных расходаў турыст мае права яе аспрэчыць, у тым ліку -- у судовым парадку.