Беларускія ратавальнікі вылецелі ў Турцыю для аказання дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землетрасення

8 февраля 2023

Ваенны Іл-76 вылецеў у Турцыю. Разам з атрадам ратавальнікаў "ЗУБР" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на борце і здымачная група Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Нагадаем, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы аператыўна была сфарміравана каманда ратавальнікаў для аказання дапамогі турэцкаму боку. Напярэдадні ў Мачулішчах беларускія вайскоўцы сумесна з прадстаўнікамі МНС ажыццявілі пагрузку спецыяльнай тэхнікі.

Уся каманда ратавальнікаў і журналістаў прайшла працэдуру афармлення. Юрый Шаўчук прама з борта самалёта перадаў апошнюю інфармацыю. Падрабязнасці ў відэа.