Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак-рэпетытар па ПДР

20 марта 2018

Этыкету за рулём будуць навучаць праз віртуальныя коміксы, а для хуткага запамінання правілы пераклалі на вершы. Выкладаць практыку будуць вадзіцелі-прафесіяналы праз відэаблог. Дадатак стане дапаўненнем да вучэбнай праграмы аўташкол.

Для кожнага курса ў аўташколе вучням будуць выдаваць коды, неабходныя для рэгістрацыі ў дадатку.