Беларускія медыкі першыя ў свеце правялі аперацыю па выдаленні ў нованароджанага грыжы жывата

9 июня 2015

Завяршылася яна літаральна некалькі хвілін таму і, на думку медыкаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі, прайшла паспяхова. Плануецца, што ўжо праз месяц мама маленькага пацыента (хлопчыку ўсяго 8 дзён) зможа забраць яго з клінікі здаровым. Тэхналогію гэтага метаду лячэння распрацавалі хірургі нашага цэнтра. Амфалацэле (менавіта так называецца прыроджаны дэфект брушной поласці) аперыравалі і раней, але ў некалькі этапаў і на працягу прыкладна шасці гадоў. Зараз з улікам спецыфікі дзіцячага арганізма метад дапрацавалі і для поўнай папраўкі дастаткова усяго дзвюх аперацый. Як высветлілася, толькі сёлета ўрачы Дзіцячага хірургічнага цэнтра паспяхова выканалі яшчэ некалькі абсалютна новых аперацый.

Падрабязнасці аперацыі, аналагаў якой няма ва ўсім свеце, глядзіце сёння на "Беларусь 1" у праграме "Панарама" а 9-й гадзіне вечара.